11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў ()

У гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці ладзяцца памятныя мерапрыемствы, сустрэчы былых вязняў са школьнікамі, урокі мужнасці, ля могілак і месцаў пахавання ахвяр фашызму праходзяць мітынгі-рэквіемы. У Віцебску па традыцыі былыя малалетнія вязні сустрэліся ля помніка-абеліска, які ўстаноўлены на месцы фашысцкага лагера 5-ты полк. Тут у гады акупацыі фашысты замучылі і расстралялі больш за сто пяцьдзясят тысяч чалавек. І тыя, хто выжыў, памятаюць пра гэта ўсё жыццё. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top