Прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняў 500 першакурснікаў ()
Садзейнічаць росту прафесійнага майстэрства будучых спецыялістаў і дапамагчы ім знайсці сваё месца ў працоўных калектывах. Гэта адзін з прыярытэтных накірункаў работы з моладдзю абласнога камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сёлета яго рады папоўнілі яшчэ 500 першакурснікаў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Ва ўрачыстай абстаноўцы сарака самым актыўным студэнтам уручылі прафсаюзныя білеты.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017