Праект «Школа міру» ()
Школа міру. Так называецца новы праект, які сёлета пачынае ў Гарадоцкім раёне Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання Беларускі фонд міру. Новы праект накіраваны на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. У 2018-м рэгіянальныя арганізацыі фонду міру працягваюць ажыццяўляць такія праграмы, як «Памяць», «Ветэран», «Клопат», «Чарнобыль», «Дарогамі спаленых вёсак у перыяд Вялікай Айчыннай вайны», «Народная дыпламатыя», «Свет праз культуру», «Падтрымка таленавітай моладзі». Гэтыя праекты атрымалі грамадскі рэзананс і актыўна падтрымліваюцца нераўнадушнымі людзьмі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018