У Віцебску адкрылася выстава да 100-годдзя незалежнасці Латвіі ()
Віцебскі Цэнтр сучаснага мастацтва прадстаўляе творчасць дpвюх латвійскіх мастачак – Анцэ Грыцмане і Крысціны Селане. У экспазіцыі прадстаўлены беспрадметны жывапіс. Работы выкананыя ў розных змешаных тэхніках, у тым ліку і аўтарскіх. А яшчэ гэта спроба аб’яднаць жывапіс з музыкай.
Выстава «Сучасны дыялог» -- распачынае год культурнага рэгіянальнага беларуска-латвійскага абмену. 2018-ы знакавы для Латвіі – сёлета адзначаецца 100-годдзе яе незалежнасці.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018