Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе ()
Аграгарадок Альшанка і пасёлак Акцябрскі Чашніцкага раёна атрымалі прыродны газ. Ва ўрачыстай цырымоніі запальвання сімвалічнага факела прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі генеральны дырэктар «Віцебскаблгаза» Пётр Шэршань. Альшанка і Акцябрскі сталі апошняй кропкай на карце газіфікацыі малых населеных пунктаў вобласці ў 2017 годзе. Газіфікацыя сельскай мясцовасці – адна з задач дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе“. Сёлета на Віцебшчыне прыродны газ быў падведзены да дзясятка малых населеных пунктаў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017