Прамая лінія з начальнікам абласной дзяржаўтаінспекцыі на «Радыё-Віцебск» ()
Кіраўніцтва вобласці даручыла абласной дзяржаўтаінспекцыі яшчэ раз перагледзець абсталяванне вулічна-дарожнай сеткі, у прыватнасці, апраўданасць устаноўкі дарожных знакаў. На гэтую ж тэму ў эфіры «Радыё-Віцебск» з гараджанамі пагаворыць і начальнік абласной ДАІ Міхаіл Дзядзечкін. Дыялог запланаваны на чацвер, 22 лютага. Першыя паведамленні ў сацыяльных сетках пачалі паступаць. Паўдзельнічаць у аптымізацыі дарожнага руху можа кожны.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018