Кошт пытання – 25 мільёнаў беларускіх рублёў ()

Паліклініку ў віцебскім мікрараёне Поўдзень 7 узвядуць у строй у 2018 годзе. Праект прафінансуе Банк развіцця. Кошт пытання – 25 мільёнаў беларускіх рублёў. Зараз на аб’екце актыўна вядуцца работы. Штодзень без выхадных тут працуюць паўтары сотні чалавек. Паралельна з узвядзеннем каркаса вядуцца работы і ўнутры будынка. Пракладваюцца інжынерныя сістэмы: ацяпленне, вентыляцыя. Паліклініка будзе прымаць за змену каля тысячы чалавек. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top