Словы: Наталія Карнілава , Віталь Карпанаў
Музыка: Віталь Карпанаў
Слухаць тут :
Ты чакай мяне, і я вярнуся!
Калі бэз ля хаты палыхне,
Вуснамі да вуснаў дакрануся…
Ты чакай, каханая, мяне.
Я вярнуся праз сівыя ночы,
Праз агонь свінца, праз чорны дым.
І аднойчы за сталом святочным
І зноў нам крыкнуць : “Горка маладым!”
Прыпеў :
А я вярнуся я дамоў вярнуся
Расцалую ў вусны жонку і дачок
А я вярнуся я жывы вярнуся
І сынок мне:“ Тата!“- пракрычыць здалёк…
Я вярнуся! З бацькам будуць дзеці,
І мы шчасце зведаем спаўна!
Я змагу адолець усё на свеце,
Каб ізноў не паўтарылася вайна!
Аранжыроўка гурт “Дразды“:
Ілля Немыцька - баян,
Сяргей Храмцоў - бас-гітара,
Андрэй Маўрын - ударныя,
Раман Гарбацкі - электра-гітара,
Канстанцін Цеўрызаў - саксафон.
Над гукам працавалі: Слава Трыбухоўскі, Дзмітры Білаш
Гурт Дразды ў сацыяльных сетках: