Яўгенія Янішчыц: Ты пакліч мяне. Пазаві... | вершы па-беларуску
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві —
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві —
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
327 views
0
0
2 months ago 00:01:21 1
“Аб масе“. Яўгенія Янішчыц
11 months ago 00:01:07 2
Яўгенія Янішчыц - Ты пакліч мяне... ( чытае Сяргей Верамяюк)
1 year ago 00:08:58 1
Ніл Гілевіч пра Яўгенію Янішчыц (1993)
1 year ago 00:01:22 1
16 лістапада - музыкальна-паэтычны вечар «Палеская ластаўка – Яўгенія Янішчыц»