Уладзімір Караткевіч - Дзікае паляванне караля Стаха

Цікавая сітуацыя атрымліваецца: дэтэктывы замежных аўтараў мы з Вамі чытаем і любім, а творы нашых суайчыннікаў чамусьці самавольна адпускаем у забыццё... Чаму ж так адбываецца?! Вучні ДУА “СШ №1 г.Лунінца“ прыйшлі да высновы, што людзі проста-напраста не ведаюць. хто з нашых пісьменнікаў займаецца гэтым... Дзецям стала крыўдна за сваіх землякоў, бо сярод іх ёсць імёны, вартыя не проста ўвагі, - яны вартыя пашаны і гонару, бо нават у іншых краінах іх ведаюць!!! Толькі не на Радзіме... Сапраўды, крыўдна... Вось і асмеліліся Ганна Мацкевіч і Карына Пляскач зняць невялічкі ролік-рэкламу для аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха“. Там ёсць і каханне, і таемнасць, і містыка, і ... Не, не буду цалкам раскрываць усе сакрэты - лепш Вы самі паглядзіце! Чакаем Вашыя меркаванні і лайкі!!!
Back to Top