Дразды - Трымайся за неба ( рэпетыцыя )

НОВАЯ ПЕСНЯ З ПРАЕКТА ГУРТА “ДРАЗДЫ” І ПАЭТА леаніда ПРАНЧАКА ТРЫМАЙСЯ ЗА НЕБА! Музыка Віталь Карпанаў ,аранжироўка Дразды Верш леанід ПРАНЧАК Запіс з рэпетыцыі ТРЫМАЙСЯ ЗА НЕБА! леанід ПРАНЧАК Калі завея замяце дарогу Ці шлях размыюць летнія дажджы, Даверу лёс я свой На міласць Богу І папрашу яго: Дапамажы! Ёсць хлеб і да хлеба, Ёсць шчасця патрэба, Нязломная праўда ў апошняй мальбе: Трымайся за неба, Трымайся за неба, – І Бог не пакіне ніколі цябе! Калі няма надзей на ратаванне І чэзнуць сілы, нібы міражы, Жыве ў душы На Бога спадзяванне. І я прашу яго: Дапамажы! Ёсць хлеб і да хлеба, Ёсць шчасця патрэба, Нязломная праўда ў апошняй мальбе: Трымайся за неба, Трымайся за неба, – І Бог не пакіне ніколі цябе! Спазнаў пяшчоту, зведаў боль і горыч, Збярог ад сцюжы я святло ў душы. Мой Бог са мной І ў радасці і ў горы. Я веру і прашу: Дапамажы!
Back to Top