Як сабакі Гаўры ды Стаўры стварылі Беларусь – паданні Беларусі / Беларускія міфы

Паданні роднага краю – як сабакі Гаўры ды Стаўры стварылі Беларусь. Усе хто смелыя душой, ды з палкім сэрцам, тыя хто не забылі сваіх каранёў, на Стаўроўскія дзяды выходзяць ў поўнач на двор. Выходзяць ды гукаюць вартаўнікоў уваходу у сусвет памерлых двух сабак Гаўры ды Стаўры – гэтых двух спрадвечных сяброў нашага краю і ўлюбёнцаў князя падземнага царства памерлых Бая. Хто ж не ведае, што ў Дзяды душам памерлых дазволена прыходзіць да сваіх родных, паглядзець на іх, а потым вярнуцца зноў туды, дзе можна адпачыць. А вось дапамагаюць ім знаходзіць прамы і адваротны шлях праз «Калінаў мост» менавіта сабакі Гаўры ды Стаўры. Калісь, у тыя спрадвечныя часы, што былі калі яшчэ свет толькі зачынаўся, нічога вакол не было. Усюды толькі стаяла мёртвая вада... ды яшчэ пасярод вады тырчаў нібыта камень, нiбы што. І вось аднойчы, калі Пяруну было як звычай сумна ды нудна, пачаў ён шпурляцца стрэламі-маланкамі ў той камень. Але раптам трапіў у нейкую прыродную жылку, відаць ад Роду падарунак) і камень той раск
Back to Top