Akute – “Калі б я застаўся з табой“ (live on Euroradio)

Магілёўскі гурт Akute у новай праграме “Еўрарадыё live“ прэзентаваў песню “Калі б я застаўся з табой“. Гэтая кампазіцыя прагучала ўпершыню і наўрад ці гурт будзе выконваць яе на бліжэйшых канцэртах. “Мы граем яе ўвогуле ўпершыню для каго б то ні было. Песню “Калі б я застаўся з табой“ мы прысвячаем нашым украінскім сябрам, якія змагаюцца за сваю свабоду“, — кажа басіст Akute Раман Жыгараў.
Back to Top