🖤Гурт Trava прэзентуе відэа на песню “Чорная ночка“🖤
Выразнае відэа знята ў старым зернесховішчы, а таксама на чырвонай парахоўні ля Модліну пад Варшавай.
- Кадры перадаюць атмасферу сумнай, але прыгожай казкі пра нас з вамі. Пра тых, хто ідзе праз “чорную ночку” сярод парэшткаў старога жыцця і намагаецца, як той Маленькі Прынц Экзюпэрі, захаваць сваю “ружу” - свае каштоўнасці, сваю ідэнтычнасць, сябе. Але ж усім нам цяпер вядома “хто ружу поліць, той ручкі коліць”, - і гэта наша горкая праўда, і ў гэтым наша вялікая моц, - распавядаюць удзельнікі гурту.
Гурт Trava быў заснаваны ў 2022 годзе ў Вільні. Цяпер гурт базуецца ў Варшаве. Свой музычны напрамак Trava вызначае як digital folk. “Чорная ночка” - дэбютны сінгл музыкаў.
Дзяліцеся гэтым відэа з сябрамі і далучайцеся да нас у Інстаграм @trava_music_gurt , каб даведацца больш
Трэк дасяжны для праслухоўвання на музычных пляцоўках
Відэа @eugene-vi
1 view
1887
599
5 days ago 00:38:10 0
ДУМАЕМ ВМЕСТЕ С МИХАИЛОМ ПОДОЛЯКОМ. Игорь Яковенко 24 трав 2025р