Барсук і НЛА (“Канал дзикай прыроды з Белавежскай пушчы“)

Вас вітае начны выпуск “Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”! Амаль апоўнач барсук выйшаў на шпацыр акурат каля камеры-фотапасткі. Звер ідзе па мосціку, а потым хутка знікае ў гушчары запаведнай зоны. Але падзеі на заднем плане адцягваюць увагу ад барсука-чырвонакніжніка. Што гэта за НЛА? Свае варыянты адказаў на загадку начных падзей у Белавежскай пушчы пішыце ў каментарах!
Back to Top