“Крамбамбуля“ - Марскі чалавек (2003)

І рэк, і азёраў мы маем зашмат, А мораў няма, акіянаў няма. А мне дык нічога - а быў чалавек, Што з гэтай прычыны закончыў свой век. Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут, Але ў карабельны пайшоў інстытут, Усе акіяны і моры скарыў І вось на радзіму вярнуўся стары. Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі, Нібыта па хісткім ідзе караблі, А мора не бачыў - гарэла душа, І ромам тушыў ён душэўны пажар.
Back to Top