Гісторыя : крама працуе без святла (2020)

Год таму краме давялося працаваць літаральна пры свячах. Па камандзе зверху электрык мясцовай абслугоўваючай арганізацыі выняў засцерагальнік у электрашчытку, да якога мы не мелі доступа, і ў краме знікла святло. Каб працаваць далей, давялося набыць ноўтбук з моцным акумулятарам і інвертар. Паходныя ліхтарыкі нам ахвяраваў нехта з пакупнікоў. Праз некалькі дзён барацьбы чыноўнікі больш не маглі рабіць выгляд, што святло знікла па загадкавых прычынах. Электрычнасць вярнулася, і мы працягнулі сваю працу. #гісторыясымбальбай #symbalby #minsk #belarus
Back to Top