Гімн «Магутны Божа». Караоке па-беларуску. Спяваем разам!
Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты -
Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем разам», каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча.
Да Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб’ядноўваюць грамадства.
Штодня з 5 па 11 лiпеня на нашым ютуб-канале будуць з’яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў. Спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы з хэштэгам #by_culture.
А распачнем спеўны тыдзень мы на некалькі дзён раней з духоўнага гімна «Магутны Божа», каб падтрымаць ініцыятыву беларускіх каталікоў. Спадзяемся, караоке-версія гімна дапаможа зрабіць ініцыятыву яшчэ больш маштабнай.
***
Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменьне свае хвалы.
Дай спор ў працы, будзённ