Для Дзяніса ды Ірыны мінулы год павінен быў стацца самым радасным: у іх нарадзілася доўгачаканая дачка Даша. Але за каментары ў сацсетках Дзяніса пакаралі трыма гадамі калоніі. Ягоная сям’я апынулася ў складаным становішчы.
Ірына засталася адна з дваімі дзецьмі: 10-гадовым сынам і дачкой, якой споўнілася 9 месяцаў. Больш за ўсё Дзяніс сумуе, што не зможа ўбачыць першых крокаў Дашы.
Жанчына ў дэкрэтным адпачынку, таму сям’я жыве на выплаты для догляду дзіцяці.
Сям’я стаіць у чарзе на арэнднае жытло і вельмі спадзяецца яго атрымаць. Яны не маюць уласнай мэблі, таму для пераезду вельмі прыдалася б канапа. Пра гэта і марыць гераіня.
Калі вы хочаце падтрымаць некага з нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) з кожнага пункту свету – лістуйце нам:
belarus2belarus@
І памятайце: Беларус Беларусу – любоў, падтрымка і перамога.
Для Дениса и Ирины прошлый год должен был стать самым счастливым: у них родилась долгожданная дочь Даша. Однако Дениса приговори