Жыхары Мазыра падтрымалі мужчыну, які парэзаў міліцыянтаў | Ранение миллиционеров в Мозыре

Небяспечнага рэцыдывіста днямі затрымалі ў Мазыры, у выніку параненыя былі тры міліцыянты. Прынамсі гэткая інфармацыя ад міліцыі. Але справа 30-гадовага Андрэя Рабешкі выклікае шмат пытанняў. Паводле грамадзянскай жонкі затрыманага ўся сітуацыя выглядала больш як напад, бо супрацоўнікі былі ў цывільным, не прадставіліся, уварваліся на прыватную тэрыторыю. У чым вінавацяць Рабешку дасюль невядома. Адвакат кажа, што мужчыну брутальна збілі.
Back to Top