«Трыумф. Героям спорту». Галасуем за нашых землякоў ()
Жыхары Віцебскай вобласці актыўна падключыліся да адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту». Аддаць свой голас за лепшага спартсмена і трэнера па выніках 2015-16 года, якія дабіліся значных вынікаў на аўтарытэтных міжнародных пляцоўках, можна да 31 студзеня. Галасаванне ідзе на афіцыйным сайце конкурсу ў Інтэрнэце – , а таксама з дапамогай друкаваных бюлетэняў, размешчаных на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У спісе прэтэндэнтаў на «народную» перамогу і віцябляне – трэнер Вольга Уласава і яе выхаванец Уладзіслаў Ганчароў. Работа дуэту настаўніка і спартсмена прынесла нашай краіне залаты медаль ў бразільскім Рыа.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017