2017/10/16, ПЛ 5х5 (Д2), 5 тур, Red Bisons - Гатава - 3:3 (агляд матча)

Прэм’ер-ліга 5х5 (Д2), 4 тур Чыжоўка-арэна (вул.Ташкенцкая, 19) 2017/10/16, панядзелак, а 20:10 Red Bisons - ФК Гатава - 3:3 (першы тайм - 2:3) Як і чакалася, матч супраць чэмпіёна мінулага сезона, атрымаўся нервовым і напружаным. Няблага пачаўшы забітым мячом на 2-ой хвіліне (адзначыўся Сяргей Далідовіч), Бізоны аслабілі кантроль над гульнёй і ўжо да 18-ай хвіліны прайгравалі 1:3, паставіўшы сябе ў вельмі няпростае становішча. Да перапынку высілкамі Уладзіміра Зайца атрымалася скараціць гандыкап да аднаго мяча, што давала надзею на пералом у другім тайме. Вось у ім і пачаўся футбол з мноствам адзінаборстваў і парушэннем правілаў. Градус канфрантацыі часам пакідаў межы разумнага. Не дзіўна, што пры такой барацьбе самыя выразныя шанцы забіць былі з пенальці і штрафных. Аднаўленне парытэта Раманам Кімам ударам з пенальці суправаджалася далейшым выдаленнем Уладзіміра Зайца, эфектным сэйвам Цімафея Казакова з пенальці
Back to Top