Shuma - Zhyto Poloveje | Voice of Belarus

У дзень сонцавароту, калі сонца дасягае самай высокай кропкі на небе, хочам загадаць, каб і мы, беларусы і беларускі, дасягнулі сваёй вышыні і затрымаліся там на доўгія стагоддзі. Наша культура заўсёды была і ёсць для нас маяком надзеі. Цяпер многія з нас разьляцеліся па ўсім сьвеце. Але кожны з нас носіць у сабе насеньне Беларусі. Дайце яму голас, дзе б вы ні былі. Гаварыце па-беларуску, сьпявайце песьні, распавядайце людзям пра Беларусь, стварайце тое, да чаго ляжыць душа, там, дзе вы ёсць. І шануйце чужую зямлю. Аўтаркі і аўтар: Марына (Руся) Шукюрава – голас сьпеваў Міла Котка – голас расьлін Віталь Ухванаў, Apex Point Films – голас позірку Песня: Жыто половее (старажытная беларуская жніўная песня), Пінскі район, Беларусь Заспявана: Мцхета, гара бліз манастыра Сьвятога Зьмітра Тэсалокінэлі, Грузія #holasbelarusi
Back to Top