У рамках дабрачынных акцый школьнікі Шклоўшчыны атрымалі ўсё неабходнае для паспяховай вучобы

Школьнікі заканчваюць апошнюю падрыхтоўку да пачатку новага навучальнага года, купляюць сшыткі, канцылярскія прыналежнасці, школьную і спартыўную форму. На жаль, не ва ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак па тых ці іншых прычынах ёсць магчымасць цалкам падрыхтавацца да вучобы. Спецыяльна для іх у нашым раёне арганізаваны акцыі, у рамкаях якіх розныя арганізацыі дораць дзецям неабходныя для вучобы рэчы.
Back to Top