«Да вас звяртаюцца бацькі вучняў Шчэпіцкай сярэдняй школы і жыхары аграгарадка Шчэпічы Клецкага раёна з просьбай дапамагчы нам захаваць школу, паколькі сёння стаіць пытанне аб закрыцці ўстановы адукацыі ў нашым населеным пункце. Мы разумеем, што яна не адпавядае цалкам патрабаванням сучасных санітарных нормаў, але вельмі крыўдна за тое, што на працягу апошніх 25 гадоў нас «кармілі» абяцанкамі аб новай школе.“