Еўропа - Беларусь. Гісторыя адносін. Еўрапейскія інстытуты. Як Беларусь у іх прадстаўлена?

Рэвізія беларуска-еўрапейскіх адносін. Што атрымліваецца і што не, якія выклікі перад намі стаяць? У якіх інстытутах прадстаўлена дэмакратычная Беларусь і дзе нам важна быць прадстаўленымі ў дадзены момант і ў пераходны перыяд? Усходняе партнёрства для дэмакратычнай Беларусі. Якой можа быць еўрапейская перспектыва для беларусаў? Удзельнікі дыскусіі: Уладзімір Астапенка (кіраўнік офісу Аб’яднага пераходнага кабінета ў Брусэлі), Анатоль Лябедзька (дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і Канстытуцыйнай рэформе, дэпутат Вярхоўнага савету Беларусі XII і XIII скліканняў, кіраўнік цэнтру «Еўрапейскі дыялог»), Вікторыя Леўкавец (навуковая супрацоўніца Стакгольмскага цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў), Аліна Харысава (паліталагiня, чаліня Федэральнай асацыяцыі палітыкі бяспекі Нямеччыны пры ўніверсітэтах), Джанмарка Скупа, кіраўнік групы па Арменіі, Азербайджану і Беларусі пры Еўрапейскай службе знешніх сувязей ЕЗ. Мадэратар: Павел Слюнкiн (экс-дыпламат, асыцыянаваны аналiтык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах) #КоординационныйСовет
Back to Top