Біл Клінтан наведаў Менск, 15 студзеня 1994 года

Беларусь наведаў 42-і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. Яго сустракалі пад бел-чырвона-белым сьцягам. Клінтан правёў у Менску крыху больш за шэсьць гадзін. Кіраўнік Злучаных Штатаў сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, усклаў вянок на Плошчы Перамогі, павітаўся і паразмаўляў зь менчукамі на праспэкце, сустрэўся з моладзьдзю ў Акадэміі навук. Біл Клінтан наведаў таксама Курапаты - месца масавых расстрэлаў часоў сталінскага тэрору, дзе ўшанаваў памяць загінулых. Музыка: гурт УЛІС
Back to Top