У парку Пісьменнікаў высадзілі больш за паўсотні дрэў

З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання яшчэ адна цікавая навіна. Новае месца адпачынку з’явілася ў сталіцы ля Нацыянальнай бібліятэкі. У парку Пісьменнікаў высадзілі больш за паўсотні дрэў. Сквер упрыгожылі саджанцы ясеня, клёна, дуба і рабіны. Іх высадзілі пісьменнікі, літаратары, а таксама бібліятэкары, работнікі музеяў і выдавецтваў. А маладыя паэты пасадзілі яблыні – менавіта гэтыя дрэвы ў літаратуры з’яўляюцца сімваламі натхнення і новых талентаў.
Back to Top