Леонид Борткевич Я не магу пра вас забыцца

Музыка Игорь Лученок Стихи Петрусь Бровка Я не магу пра вас забыцца. Вы ўсе са мной, як нават сплю. Вы мне скажыце, мне скажыце, Чаму я гэтак вас люблю? Бярозу тую многаплачку, Што ля бацькоўскага двара, І тую рэчачку Вушачку, Якой далёка да Дняпра, І тую сціплую мясцінку, Дзе мы пілі кляновы сок, І тую вузкую сцяжынку, Што быццам жоўты паясок. Я не магу пра вас забыцца, Вы ўсе са мной, як нават сплю. Вы мне скажыце, мне скажыце, За што я гэтак вас люблю?
Back to Top