Песняры, “Рушнікі“ (Pesnyary, “Rushniki“)

У суботу Янка ехаў ля ракі. Пад вярбой Алёна мыла рушнікі. -Пакажы Алёна броду земляку, Дзе тут пераехаць на кані раку? -Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды, Не муці мне толькі чыстае вады. У маркоце Янка галавой панік, Упусціла дзеўка беленькі рушнік. -Янка, мой саколік, памажы хутчэй, Ой, плыве-знікае рушнічок з вачэй! -Любая Алёна, я ж вады баюсь, Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь. Супыніўся гнеды пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над ракой. Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі... Па рацэ далёка рушнікі плылі.
Back to Top