Каліна-маліна под яром стояла / Рычоў / Жыткавіцкі раён

Спяваюць: Лазіцкая Марыя Мікалаеўна (1948) Бічка Рыгор Іванавіч (1934) Матарас Ганна Рыгораўна (1931) Рыдзецкая Ганна Рыгораўна (1932) Марціноўская Ларыса Міхайлаўна (1964) Бічка Аляксандр Рыгоравіч (1966) Бічка Мікалай Сцяпанавіч (1950) Бурак Ганна Мікалаеўна (1947) каліна-маліна под яром стояла ой чаго ж каліна так рано зав’яла ці сушы баісса ці дожджу бажаеш сушы не боюса дожджу не бажаю сушы не боюса дожджу не бажаю ой сама не знаю з кім я ў пары стану як умру я міла а ты будзеш жыва прыкмечай жэ міла дзе мая магіла а мая магіла край сінего мора край сінего мора дзе траўка зелёна а я тую траўку порву пошчыпаю я свайго мілого косточкі познаю я свайго мілого косточкі познаю жоўценькім песочком поперэсыпаю жоўценькім песочком поперэсыпаю шоўкавай травою попересцілаю
Back to Top