Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі

Беларуская навагодняя казка з адпаведнымі пэрсанажамі - каралём-самадурам, прынцэсай, якую бацька “ад граху падалей“ зачыніў у замкавай вежы, замежным прынцам, апантаным ідэяй вызваленьня прынцэсы, прадстаўнікамі чарадзейных цёмных сілаў і звычайнае дзяржаўнае намэнклятуры... Як гэта часта здараецца, напрошваюцца паралелі паміж казачнымі падзеямі і нашай звыклай беларускай рэчаіснасьцю. Але ўсё гэта - у рэчышчы гумара, іроніі, сатыры. Сцэнар: Лявон Вольскі. Рэжысэр: Мацей Сабураў. Прадусар: Ганна Вольская. Граюць: Алег Гарбуз, Ганна Хітрык, Сьвятлана Зелянкоўская, Лявон Вольскі, Яўген Калмыкоў, Алег Хаменка і іншыя выдатныя акторы. Знята для каналу Белсат напрыканцы 2009 году
Back to Top