На канцэрце “Океан Ельзі“ у Віцебску адбіралі украінскія сцягі

Відэа Ірыны Арахоўскай, Настассі Храловіч 27 красавіка ў Віцебску прайшоў канцэрт гурту «Акіян Эльзы». Было шмат гасцей з Расіі, бо ў іх выступы гурту забароненыя. На танцпляцоўцы была моладзь у вышыванках і вяночках з кветкамі ды стужкамі. Былі ўкраінскія сцягі, але іх забіралі людзі ў цывільным, якіх у Лядовым палацы было шмат. Адну з песень Вакарчук прысвяціў украінцам. Падчас яе нехта з натоўпу кінуў на сцэну ўкраінскі сцяг, Вакарчук падхапіў яго і працягнуў выступ з ім у руках.
Back to Top