“Я нарадзіўся тут“ - Пагоня (2000)

Музыка Лявона Вольскага Словы Максіма Багдановіча Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, - Успомню Вострую Браму святую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі ўздагон
Back to Top