Гісторыя пад знакам Пагоні. 075 Бітва пад Кірхгольмам

27 верасьня (ст. ст. 17 верасьня) 1605 году адбылася бітва пад Кірхгольмам – адна з найбуйнейшых бітваў вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1600-1611 гадоў, якая скончылася вырашальнай перамогай нашага войска пад камандаваньнем вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Уваходзіць у лік вядомых поўных перамогаў, вядомых перамогаў меншымі сіламі, у лік значных перамогаў войска Вялікага Княства Літоўскага, дзе вырашальную ролю адыграла гусарства.
Back to Top