ДОБРОВОЛЬСКИЙ – заставил Лукашенко извиняться, слезы Тихановской, Позняк – не демократ, понт Латушко

Госць - старшы палітычны саветнік офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі. 👉 Размовы пра штаб Бабарыкі, веліч Васіля Быкава і чаму мы бліжэй да перамогі, чым у 2020 годзе. 👉 Інсайды з офіса Ціханоўскай: галоўная памылка і ультыматум, легалайз і аднаполыя шлюбы ў Беларусі, дэманізацыя Франака і шчыры понт ад Латушкі, прагрэс Ціханаўскай і што будзе ў 2025 годзе. 👉 Асобны раздзел пра палітыку 90-х: што не так з Кебічам, чаму ёсць пытанні да Пазняка, фігура Ганчара, як Лукашэнка прасіў прабачэння і чаму апазіцыя ўвесь час не можа аб’яднацца. 💬 Што будзе з Ціханоўскай пасля 2025 года? Калі, напрыклад, адбудуцца вольныя выбары ў Беларусі, то паўнамоцтвы Ціханоўскай сканчаюцца. Калі яны не адбудуцца, тады будзе такая сітуацыя, што можна будзе лічыць прызнаваць, ці не прызнаваць, але яна застанецца, як палітычная фігура. 💬 Пазняк – не дэмакрат. Ці магчыма пераканаць Пазняка? Калі чалавеку цікавае сваё меркаванне, і не вельмі цікавае меркаванне іншых, то яго немагчыма пераканаць. Я думаю, што Пазняк быў аўтарытарным і тады, і зараз. Не кожны чалавек мусіць быць дэмакратам, і я не лічу Пазняка дэмакратам. 💬 Лукашэнка – вораг? Лукашэнка для мяне не з’яўляецца такім ворагам, якому я хацеў бы прысвяціць усё сваё жыццё. У мяне ёсць пазітыўныя рэчы, за якія я змагаюся. Я думаю, што Лукашэнка – фактычна вораг Беларусі, а я змагаюся за Беларусь, а не супраць Лукашэнкі. Таму што можа быць Лукашэнка, мабыць хто іншы перашкаджае, дык шмат людзей перешкаджаюць, але не яны галоўныя ў тым, што я раблю. 💬 Як Дабравольскі вымусіў Лукашэнку выбачыцца. Лукашэнка тады яшчэ быў старшынёй антыкарупцыйнай камісіі, а на самой справе яна звалася па даследванню дзейнасці камерцыйных структур, якія створаны пры органах улады, прыблізна так. Ён накапаў на розных людзей кампрамат, і выступіў як антыкарупцыянер, а я тады ўзначальваў аб’яднаную дэмакратычную партыю ў Беларусі. Лукашэнка выступае ў парламенце і некалькі разоў кажа, што гэты чалавек з аб’яднанай дэмакратычнай партыі – карупцыянер. Я прыходжу ў парламент, падыходжу да яго, і кажу, што вы казалі такія рэчы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, ён кажа, што такое не казаў, а я яму запіс с дыктафона зараз. Ён паслухаў, кажа: «Ну так, сапраўды». Таму што там была Аграрна-дэмакратычная партыя яшчэ, ён пераблытаў. І я папрасіў абвергнуць гэта з парламенцкай трыбуны, і ён пайшоў, сказаў, што прыносіць прабачэнні і памыліўся, неахвотна, вядома.
Back to Top