Гісторыя пад знакам Пагоні. “Бітва з татарамі пад Альшаніцаю“ (36)

У чатырнаццатым стагоддзі дарога з Крыму да паўднёвых гарадоў Беларусі часам называлася “чорным шляхам”. Тым шляхам на землі літвінаў ішла навала з Перакопу – так звалі Крым нашыя продкі. Навалу тую маглі спыніць толькі палеская багна і рака Прыпяць. Але зіма 1527 года была надзвычай суворая, і багна замерзла... Так пачалося апошняе ўварванне крымчакоў у Беларусь.
Back to Top