Адкуль у Беларусі столькі “спячых тэрарыстаў”? | Откуда в Беларуси столько “спящих“ террористов?

На мінулым тыдні беларусам расказалі пра чарговы тэрарыстычны акт, своечасова выкрыты спецслужбамі. Праўда, гэтым разам ахвярай мусіў стаць не Аляксандр Лукашэнка і яго дзеці, а… ордэнаносец Рыгор Азаронак. Праўда, і гэтым разам не абышлося без схованак у Гомельскай вобласці, зброі з Украіны і тэрарыстычных ячэек. Да ўзмацнення эфекту дадалася расійская ваенная база ў Вілейцы, якую нібыта планавалі падарваць. Што не так з замахам на Азаронка і яго язык? Ці магчыма падарваць базу ў Вілейцы і адкуль у мірнай Беларусі дзясяткі “спячых тэрарыстычных ячэек”? Ці паедзе Лукашэнка ў Крым? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок. 01:00 Пра што кажуць апошнія выказванні Лукашэнкі. Зараз недастаткова маўчаць чыноўнікам, цяпер трэба выказвацца, каб даказаць сваю лаяльнасць. Ўцягванне ў актыўную палітыку чыноўнікаў сярэдняга і ніжняга звяна 07:30 Падабенства сітуацыі з 30-мы гадамі мінулага стагоддзя. Наперадзе таталітарызм? Ці ёсць на гэта рэсурс ва ўладзе? 09:15 Тэма Азаронка.
Back to Top