А хто там ідзе? Беларусы! Чытаюць верш Багінская, Такінданг, Шаўчук, Ждановіч, Чарапко

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - - Людзьмі звацца! Пра гэта пісаў больш за сто год таму Янка Купала. Пра гэта і сёння мараць мільёны беларусаў! Акцёр Аляксандр Ждановіч, які ў вобразе Маляваныча закалыхаў не адно пакаленне беларусаў, нязломная спадарыня Ніна Багінская, якая бясконца працягвае шыць нашыя сцягі, Юля Шаўчук, стваральніца сучаснай версіі карціны Хаіма Суціна “Ева”, узятай у палон у мінулым годзе, Андрусь Такінданг, асветнік, мастак і музыка гурта “Рэха“, і Ілля Чарапко, фронтмэн культавага гурта “Петля Пристрастия“ — разам прачыталі верш Янкі Купалы “А хто там ідзе” з нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры. Нашыя смелыя творцы, нашыя неверагодныя беларусы! Нагадаем сабе пра нашую годнасць! Далучайцеся! Запісвайце верш і публікуйце з тэгам #by_culture Раздрукоўвайце і дзяліцеся з суседзямі — плакаты з вершам можна знайсці на Заклікайце да флэшмоба замежных сяброў — на адмысловай старонцы тыдня к
Back to Top