Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»

Беларусы з розных гарадоў і краін разам у анлайне зайгралі і заспявалі песню «Я нарадзіўся тут» з аднайменнага супольнага музычнага праекта. Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла музычны праект «Спяваем Годна». Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі. У запісе песні «Я нарадзіўся тут» паўдзельнічалі Зміцер Вайцюшкевіч, выканаўца песні, і 50 беларусаў, якія жывуць у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Літве, Германіі, ЗША, Бразіліі ды іншых краінах свету. Ранейшыя выпускі: Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»: Спяваем Годна гімн БНР «Ваяцкі марш»: Спяваем Годна і па-беларуску «Перамен»: Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»: ​ Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я
Back to Top