«Годны двор» — незвычайная дваровая імпрэза. Першы выпуск а 20:00

У чацвер, 17 снежня, на нашым канале адбудзецца прэм’ера інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор». У вечаровым онлайн-фармаце запрашаем вас наведаць адзін з гарадскіх двароў, каб адчуць атмасферу тых самых раённых святаў, якія сталі новай традыцыяй для тысяч беларусаў. У першым выпуску вы атрымаеце парады па перамогах у дваровых гульнях ад Ганны Бонд, падыскутуеце з бізнэсоўцам Паўлам Белавусам і станчыце пад выступ гурта Разбітае Сэрца Пацана. А таксама пазнаёміцеся з прадстаўнікамі актыўных двароў Беларусі.
Back to Top