Казка пра Караля, які страшна любіў пісаць. Каляды разам з Маляванычам. Вечар дваццаць шосты

Адзін Кароль страшна любіў пісаць. Не важна, што: вершы або прозу. Каралю падабаўся сам працэс. Але створанае Кароль хаваў. І вось аднойчы Міністр, адказны за гадоўлю каралеўскіх парсючкоў, знайшоў паперы і загаласіў: — Ваша Вялікасць! Нельга, нельга так... Працягваем Калядныя вечары ў кампаніі з Маляванычам, і сёння, 26 снежня, у нас “Казка пра Караля, які страшна любіў пісаць” сучаснай беларускай пісьменніцы-казачніцы Алены Масла з ілюстрацыямі Андруся Такінданга. Да сустрэчы ў 19:30! Спяшайцеся рабіць цуд на Каляды ды падтрымлівайце дзеячаў культуры, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда #BY_CULTURE : у Facebook і Youtube:
Back to Top