Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы год. Каляды разам з Маляванычам. Вечар восьмы

“Мышка Пік-Пік чула ад Вераніччыных Мамы і Таты, што хутка настане Новы год і тады прыйдзе Дзед Мароз з падарункамі. А ў падарунках абавязкова будуць цукерачкі. Мышка Пік-Пік была вельмі вучонай мышкай, і яна ведала, як выглядае Дзед Мароз: ён быў намаляваны на ўсіх навагодніх паштоўках, якія прыносілі ў кватэру. У Дзеда Мароза вялікая белая барада і вусы, чырвоная шапка, доўгі чырвоны кажух, у адной руцэ – доўгі кій, у другой – самае галоўнае – вялікі мех з падарункамі!” А вы ўжо чакаеце Дзеда Мароза?! А які падарунак вы яму замовілі?! Сёння, 8 снежня, у 19:30 Маляваныч распавядае “ЯК МЫШКА ПІК-ПІК СУСТРАКАЛА НОВЫ ГОД” беларускай пісьменніцы Людмiлы Рублеўскай. Малюнкі Андруся Такінданга. Падтрымлівайце дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: .
Back to Top