Live@Azgur,8 Minsk /
- poetry, cover artwork - pieraklad
Ліла
Ліла выходзіць на сцэну ісландскага цырку з афішаю
Цырк Вечнай Жаноцкасці. Водар шафрану лунае ў паветры.
Сярод глядачоў інтэрнэт-тролі й хімеры са школы
Маршам шаноўныя мілыя госці пруць кветкі да клеткі
Імя Дурных Успамінаў. Ліла выходзіць з каўпаком на галаве.
Канферансье абвяшчае: Упершыню на сцэне!
Дэбют у жыцці – твар пакажа Вечная Жаноцкасць!
Але ж “Выстава выставаў;, даўніны стогадовай,
Мае касяк і даволі жорсткі – Ліла не цяміць, што ёй рабіць
На сцэне, з клеткай статусаў, пастоў і рэпостаў.
На целе няма караляў пярлінавых, нязграбна выпіраюць косці.
Але Ліла мае выйсці ў дадзеным кіраўніцтвам вобразе.
Кантракт падпісаны на мільярд гадоў, усе квіткі распраданыя
Шчэ сто сем рокаў і адзін дзень таму. Дамовы трэба адпрацоўваць,
Асабліва доўгія. Вось правілы Вечнасці. Вось правілы Жаноцкасці.
Клетку Дурных Успамінаў с