Angie BY Baisan Naruszewicz - miatlički

Пратуберанскiя Мятлічкі Фью-ю-юць! У маё вакно залятаюць, звіняць – тысяча Ісландскіх Мятлічкаў. Фью-ю-юць! Гэта мерка маёй узаемнасці з планетаю, яе закаханасці ў сны дзяцей. Я вылятаю зорна-абстрактнай каметаю, разам з маленькімі пратуберанцамі, за спіной з ранцамі, поўнымі канюшынавых думак. «Пастой! Пастой! Патрымай хатулёчак адвечных каштоўнасцей на канцы, у сваёй руцэ. Я пералічу ўсіх Пратуберанскіх Мятлічкаў, раскладу ў шуфляды крыштальнай гары Эйяфьявульт – гэта мой вечны культ. А табе вось ключ. Так. Так. Табе. Перадай яго Йонсі ды Алексу (тым, што сядзяць на зялёным ваконцы, пад бразганне металафону, Першынцы лону-ладу-лёду Зямлі). Акурат у чацвер, 19 студзеня нейкага года, Яны пусцяць з ісландскай шуфляды блакітна-зялёных пратуберанцаў. Авэ-Анёлкаў. Авэ-Паўстанцаў, Міфа-Міратворцаў, закаханых-у-Мір і Міра-Улюбёнцаў Авэ, Анёлы! Авэ, Анёлы! Авэ, Анёлы! Тры р
Back to Top