Алесь Плотка - Ангелина Рудь “Babrabor - Václavák“ p.1. Прага,

“Babrabor - Václavák“ p.1 Мяса і лён мяса i лён памiж імі распяцце чыгункі запавет і праклён намяшаліся ў прыцемных вулках запавет і праклён не заўжды расчытаеш адразу варыянтаў мільён адной фразы ’кахаю цябе’ і шматкроп’і дубасяць па рэбрах і няўдалы рэфрэн і ў двары ў Сямёныча цэрбер так, няўдалы рэфрэн па жыцці не счытаеш адразу і ўсе кропкі над іншым разам мяса і лён неба быццам жылоўшчыцы вочы гэты мікрараён перамеле ўсё што захочаш гэты мікрараён: робы, крылы, рэйкі і шпалы прынясе паштальён ’кайся, малы’ цела тваё прымярае распяцце чыгункі мы стаім над Дняпром цэрбер шчэрыць зажыўшыя лункі мы ляжым пад Дняпром шмат пад чым мы бывалі, зараза мяса і лён соль зямлі наша мяса , Орша жалуды мы больш не шукаем агульных знаёмых i для сустрэч не шукаем нагод мы болей не парымся дзе мы i хто мы які гэта горад які сёння год
Back to Top