Angie BY Buben Naruszewicz Baisan - davaj zhubimsia

Давай згубімся (Анжэла Багачэнка, пераклад Алесь Плотка) Пакуль пах петрыкору побач з маім домам расчыняецца, Пакуль непрытомны Пятроўскі раён палівае «град», Пакуль мы адно адным атуляемся Звяртаюся да цябе (уголас): «Давай жа згубімся! Давай згубімся!», – Хваравіта, адчайна прашу цябе. Памятаеш, вось наш будынак з крыві і попелу, Памятаеш, вось шафка дубовая, трампяля ў ёй, піаніна Акорд, Памятаеш, я ў шафцы хавала малы тэрыкон? Ты не чуеш і кажаш: «Не магу рухацца, пад завалам будынку мая душа. Давай згубімся! Давай жа згубімся!», Толькі цяпер разумею – час пакідаць месцы ўсходу. Што ж, пакуль канец свету дзеецца, Што ж, калі не застаецца болей выбару, рэчаў і часу, Што ж, дагарае лямпа ў пакоі, ў валізе маё сэрца свеціцца Ды кімсьці створана выспа, якую клічуць: «Давай згубімся». «Давай згубімся»,– кажу табе. І мы спяшаемся разам знікнуць. Бо, можа, там мы страцім памяць, Бо, можа, там мы закахаемся на астачу, Бо, можа, там мы ўлюбімся, заззяем, прытулімся. Давай згубімся? Давай згубімся! Давай зг
Back to Top