Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі
Поўны запіс песні ў mp3-фармаце і тэкст да яе знойдзеце тут:
Глядзіце кліп на беларускамоўную версію песні «Разбуры турмы муры», спяваюць Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Kosmas. Дадалі ў відэа словы, каб прасцей было падпяваць.
25 траўня на стрыме ў Слуцку Сяргей Ціханоўскі расказаў, што на студыі запісаў у сваім выкананні па-беларуску песню «Разбуры турмы муры», а таксама заклікаў, каб людзі вучылі яе словы і разам спявалі на беларускіх плошчах падчас выбарчых пікетаў, акцый салідарнасці і палітычных мітынгаў.
Аказалася, што ён запісаў тады толькі прыпеў і не паспеў куплеты. І вось у гэтыя выходныя на мітынгах Святланы Ціханоўскай нарэшце загучала поўная версія гэтай песні па-беларуску, там дарэчы апошнія куплеты новыя і канкрэтна пра Беларусь.
Пераклад песні зрабіў Андрэй Хадановіч, cловы ў апошніх куплетах напісалі Alexander Kiss і Сяргей Kosmas.
Тэкст:
Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блізка святло.
І запальвалі свечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалі за ім.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
Ведалі словы на памяць — і спеў
Неслі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
А ён усё граў і спяваў.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
Па усёй Беларусі падняўся народ
Свабоду сваю адстаяць.
Адзiнаю мэтай узняўся наш дух
Цемру святлом разганяць.
Браты-афіцэры, мы — адзіны народ.
Мы разам жывем на зямлі.
Зрабіце ж сумленны выбар свой.
Ня хочам мы гэтай вайны.
Прачніцесь, сябры, мы да праўды ідзем,
Імкнемся да шчасця свайго.
І мара народа ў краіне жыцця
Проста — как добра было.
Моцны грукат нястомленых рук
Рады ідуць і ідуць.
Мы — беларусы, мы з мірам ідзем
У светлы і сонечны пуць.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!
Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:
@symbalby
2 views
0
0
4 years ago 00:04:31 310
Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры». Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі
2 years ago 00:04:32 5
Поўная беларускамоўная версія песні «Разбуры турмы муры» Спяваюць Сяргей Kosmas і Сяргей Ціханоўскі
6 years ago 00:42:49 400
The Hardkiss у #BML – галоўныя гіты ў акустыку і беларускамоўны сюрпрыз
1 year ago 00:10:54 1
Як савецкая ўлада знішчала Менск? Поўны агляд
5 months ago 00:04:09 1
Белы Легіён — Воіны Ранку (беларускамоўна варыянт песні «Воины Света» гурта «Ляпис Трубецкой»)
5 years ago 00:02:43 4
З Ведзьмаром расплаціся! Toss A Coin To Your Witcher (Belarusian cover)