Куратарская лекцыя “Архітэктура Спасавай слабады ў кантэксце драўлянай архітэктуры Гомеля”

На лекцыі размаўлялі пра драўляную архітэктуру Спасавай слабады, большасць з аб’ектаў забудовы якой, на жаль, не дайшла да нашага часу: некаторыя зніклі падчас Другой сусветнай вайны, некаторыя памятаюць толькі старэйшыя нашы сучаснікі, а фрагменты некаторых, разбураных нядаўна, захоўваюцца ў фондах Веткаўскага музея. І разабралі асноўныя рысы, характэрныя для гомельскай драўлянай забудовы. Лекцыя асабліва будзе цікава жыхарам Гомеля — вы адкрыеце для сябе цікаўныя, дзіўныя факты пра родны горад і паглядзіце на яго іншымі вачыма. 👨‍🎓 Лектар: Андрэй Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.
Back to Top