“Песняры“ - Хлопец пашаньку пахае (1974)

Словы і музыка народныя Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна Хлопец пашаньку пахае, ой-ёй-ёй, Яго сошанька крывая, ой божа ж мой! Прыйшла к яму чарнявая, ой-ёй-ёй, Вазьмі мяне, хлопец, замуж, ой божа ж мой! Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела. Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела. Ой божа ж мой! Хлопец здуру ажаніўся, ой-ёй-ёй, На век жонкай падавіўся, ой божа ж мой! Ані лыжкі, ані міскі, ой-ёй-ёй, Павесілі тры калыскі, ой божа ж мой! Ля калыскі трэба нянька, а ля печы - кашаварка. Ля калыскі трэба нянька, а ля печы - кашаварка. Ой божа ж мой! Даў ёй хлопец тры капеёкі, ой-ёй-ёй, Пайдзі, купі хлеба-солі, ой божа ж мой! Хлеба-солі не купіла, ой-ёй-ёй, На базары заблудзіла, ой божа ж мой! Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая. Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая. Ой божа ж мой!
Back to Top